Па непацверджанай інфармацыі, на матчы мінскага «Дынама» з «Віцязем» былі затрыманыя, а пасля змешчаныя пад варту на 15 сутак трое заўзятараў «зуброў».

Аднак у прэс-службе РУУС Цэнтральнага раёна паведамілі, што пакаранне атрымаў толькі адзін. На яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства», які прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Прозвішча вінаватага не паведамляецца, аднак сутнасць яго правапарушэння зводзіцца да наступнага: ён апынуўся «завадатарам, першым кінулі бутэльку на лёд, а таксама вёў сябе агрэсіўна ў адносінах да навакольных і перашкаджаў грамадскаму парадку і спакою грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?