Як паведамляюць мясцовыя СМІ, дэлегацыя наведае шэраг міністэрстваў для вывучэння інвестыцыйных магчымасцяў.
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае Віктар Шэйман — памочнік Аляксандра Лукашэнкі па адмысловых даручэннях. Ён заявіў СМІ, што
галоўнай мэтай Беларусі з’яўляецца стварэнне агульных прадпрыемстваў у Гане.Па словах Шэймана, Беларусь мае намеру пастаўляць у Гану ўгнаенні, трактары ды іншую сельскагаспадарчую тэхніку.
Аднак Ганскае радыё на сваім сайце паведамляе, што Беларусь хоча пабудаваць сэрвісны цэнтр верталётаўУ гэтым цэнтры меліся б рамантаваць верталёты гэтага тыпу з усёй Афрыкі. Пра гэта Шэйман гаварыў з міністрам абароныMI-17 .
Міністр Сміт ухваліў гэтыя планы і дадаў, што быў бы патрэбны яшчэ і трэнінгавы цэнтр для пілотаў верталётаў. Рэалізацыя верталётных праектаў заняла б, па словах ганскага чыноўніка, каля 5 гадоў.
0
0
0
0
0
0