photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Аляксандр Лукашэнка прызначыў ужо былога намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ранейшы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Андрэй Кабякоў быў у аўторак прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Расіі.

***

Андрэй Мікалаевіч Тур нарадзіўся ў 1953 г. у Ленінградзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння — БДЭУ).

У 1991—1995 гг. быў загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў БДЭУ. З 1995 г. — намеснік міністра эканомікі.

Доктар эканамічных навук, прафесар.

Улетку відэаролік з прыёма ў шведскага пасла з удзелам не зусім цвярозага А.Тура абышоў увесь беларускі Інтэрнет, а словы тагачаснага намесніка міністра: «Дружа, трэба жыць па сродках», — сталі крылатымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?