delfi.lt

delfi.lt

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі невялікія ападкі (дождж, мокры снег), туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4 — плюс 2°С, максімальная днём плюс 1–6°С.

У Мінску ў суботу, 12 лістапада, ноччу і раніцай невялікія ападкі (дождж, мокры снег), слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 2–4°С.

У наступныя двое сутак па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. 13 лістапада без істотных ападкаў, месцамі туман, слабы галалёд. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 2°С, пры праясненнях да мінус 5°С; максімальная днём 0 — плюс 5°С.

14 лістапада ноччу па Віцебскай вобласці, днём па паўночна-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 5°С па паўднёвым захадзе да плюс 2°С па паўночным усходзе краіны; максімальная днём 0 — плюс 5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?