Прэзідэнт Італіі Джорджыа Напалітана прыняў афіцыйнае прашэнне Сільвіа Берлусконі аб адстаўцы з пасады прэм’
У чаканні гэтага паведамлення ў цэнтры Рыма сабраліся сотні людзей. Дэманстранты каля парламента скандавалі «У адстаўку!» і «Бывай, Сільвіа!».
Берлусконі абяцаў пакінуць пасаду кіраўніка ўрада пасля таго, як дэпутаты ўхваляць пакет захадаў па эканоміі, закліканы вывесці краіну з глыбокага пазыковага крызісу.
Эканамічныя цяжкасці Італіі і Грэцыя, што мае такія ж праблемы, пагражаюць стабільнасці ўсёй зоны хаджэння еўра і Еўрапейскага саюза ў цэлым.
Засцярогі з прычыны кепскага эканамічнага становішча Італіі ўзмацніліся ў пачатку гэтага тыдня, пасля таго як у панядзелак раніцай зноў вырас кошт новых крэдытаў для італьянскага ўрада.
Працэнтная стаўка па аблігацыях
Калі ў Грэцыі вырабляецца ўсяго 2% сукупнага ВУП краін еўразоны, то Італія з’яўляецца трэцяй па велічыні эканомікай адзінай валютнай прасторы, саступаючы па гэтым паказчыку толькі Германіі і Францыі.
Комплекс захадаў па эканоміі падтрымалі 380 дэпутатаў ніжняй палаты парламента Італіі, супраць прагаласавалі 26. У пятніцу гэты пакет таксама ўхваліў італьянскі сенат.
Чакаецца, што пасля адстаўкі Берлусконі будзе сфармаваны гэтак званы тэхнакратычны ўрад Італіі, ўзначаліць які можа былы камісар ЕС Марыа Монці.
У ліку ўхваленых захадаў:
Павышэнне падатку на дададзены кошт з 20% да 21%,
Мараторый на павышэнне заробку дзяржслужачых да 2014 года,
Пенсійны ўзрост жанчын, якія працуюць у прыватным сектары, павінен паступова ўзрасці. Ў 2026 годзе ён дасягне 65 гадоў і зраўняецца з пенсiйным узростам мужчын,
узмацняюцца меры па барацьбе з нявыплатай падаткаў, у тым ліку максімальны памер трансакцый з наяўнай валютай абмяжоўваецца 2500 еўра.
Уводзіцца спецыяльны падатак на энергетычны сектар.
Акрамя таго, у бліжэйшы час у Рыме пачне працаваць спецыяльная місія ЕС, якая кантралюе тое, наколькі паспяхова італьянскі ўрад будзе скарачаць даўгі, якія складаюць 120% штогадовага ВУП краіны.
На працягу апошніх 15 гадоў рост італьянскай эканомікі складаў у сярэднім 0,75% у год.
Берлусконі быў адзіным сябрам Лукашэнкі ў Заходняй Еўропе, прымаў афіцыйнага кіраўніка Беларусі ў Рыме і добраахвотна наведваў Мінск з афіцыйным візітам.