«Католікі і праваслаўныя аб’ядноўваюцца супраць секулярнай Еўропы», — пад такім загалоўкам лукашэнкаўская газета дае інфармацыю пра міжнародную экуменічную канферэнцыю, што адбылася ў Мінску.

Артыкул уяўляе сабой нейтральную інфармацыю пра багаслоўскую канферэнцыю высокага ўзроўню, што адбылася ў сталіцы Беларусі. Але загаловак у яе «палітычна матываваны». Цяжка сказаць, ці яго дала журналістка, ці новаспечаны галоўны рэдактар выдання.

Варта адзначыць, што Беларусь нашмат больш «секулярная», чым, да прыкладу, Польшча ці Ірландыя, дзе дагэтуль абмежаваны аборты, або Мальта, дзе данядаўна былі забаронены разводы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?