За апошнія 10 гадоў доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва Беларусі скарацілася на 5,6%.
На пачатак 2011 года ў краіне налічвалася 1 млн. 737,4 тыс. чалавек ва ўзросце да 18 лет. З іх 40% — дзеці да 7 гадоў (695,1 тыс. чалавек), 41,3% — 7–14 гадоў (718,1 тыс.), 18,7% — падлеткі 15–17 гадоў (324,2 тыс.). Такія звесткі паведамілі БелаПАН у Нацыянальным статыстычным камітэце напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці, які адзначаюць 20 лістапада.
Доля дзяцей у агульнай колькасці насельніцтва краіны скарацілася з 23,9% на пачатак 2000 года да 18,3% на пачатак 2011 года, у тым ліку якія жывуць у сельскай мясцовасці — з 22,3 да 18,1%.
Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года,
колькасць сем’яў, якія маюць дзяцей да 18 гадоў, склала 45%.Для параўнання: паводле вынікаў перапісу 1999 года непаўналетніх дзяцей мелі больш за 56% сем’яў.
Трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, паводле вынікаў апошняга перапісу, выхоўвалі 62,5 тыс. сем’яў, ці крыху больш за 5% сем’яў,якія маюць дзяцей.
Варта адзначыць, што ў 2007 годзе, упершыню пасля
У 2010 годзе ў краіне нарадзілася 108 тыс. дзяцей — 55,7 тыс. хлопчыкаў і 52,3 тыс. дзяўчынак.
За
Сёлета ўзровень нараджальнасці вышэйшы за сярэднерэспубліканскі адзначаны ў Брэсцкай вобласці (12,6 на 1.000 чалавек), Мінскай і Гродзенскай (па 11,8). У Гомельскай вобласці гэты паказчык нязначна перавысіў узровень нараджальнасці ў сярэднім па краіне (11,5).
На долю першых нараджэнняў у 2010 годзе прыпадала 52,3%, на долю другіх і трэціх — 44,7%, тады як у 2005 годзе на долю першынцаў прыпадала 58,2%, другіх і трэціх дзяцей — 38,5%.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у 2010 годзе паводле вынікаў прафілактычных аглядаў толькі 27% дзяцей не мелі адхіленняў па ўсіх прыкметах здароўя або мелі нязначныя адзінкавыя адхіленні, што не патрабавалі карэкцыі, гэта значыць былі прызнаны здаровымі. У 2005 годзе гэты паказчык складаў 28,4%.
Доля дзяцей, якія маюць першую групу здароўя, сярод падлеткаў 15–17 гадоў ніжэйшая, чым ва ўзроставай групе да 14 гадоў.
15,3% дзяцей у 2010 годзе мелі хранічныя паталогіі, прыроджаныя дэфекты развіцця ці інваліднасць (трэцяя і чацвёртая групы здароўя).