У сярэдзіне першага тайма я вырашыў выйсці ў прыбіральню, як звычайна, надзеў жоўтую майку з цэлафану, якую выдавалі, і пайшоў. На ўваходзе назад — сюрпрыз:
не пускаюць, бо ў мяне няма з сабой лініі «кантроль» з білета, якую кантралёр нібыта выдаваў на выхадзе. Хаця, калі выходзілі, ніхто нічога не прапаноўваў.

Я пачаў паспрабаваў «качаць правы» але мяне, мабыць, у думках пасылалі, нават міліцыянты не ўмешваліся, размаўляў толькі кантралёр. У выніку я прапусціў 15 хвілінаў гульні.

Потым падышоў міліцыянт, сказаў што я «ў нецвярозым стане», і ён мяне не пусціць. Пасля гэтага кантралёр мяне пусціў, сказаўшы што калі я выйду яшчэ раз, то назад не зайду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?