паведаміла жонка вязня Ірына Халіп.

Паводле яе слоў, адвакат планаваў наведаць экс-кандыдата 8 снежня. «Ён пакінуў запіс у кнізе скаргаў і паехаў па знаёмым крузе: падаваць скаргі ў пракуратуру Віцебскай вобласці, у віцебскае ўпраўленне дэпартамента выканання пакаранняў», — сказала Халіп.

Папярэдняя беспаспяховая спроба адваката трапіць да Саннікава была зроблена 23 лістапада.

Халіп зазначыла, што на мінулым тыдні падала скаргу ў Генеральную пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў дэпартамента выканання пакаранняў, якія не дапускаюць адваката да яе мужа. «Я запатрабавала распачаць у дачыненні да іх крымінальную справу. У любым выпадку гэта справа будзе распачата, не зараз, дык потым. І ўсе гэтыя скаргі і запісы будуць з’яўляцца доказам па справе», — падкрэсліла Халіп.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў папраўчай калоніі «Віцьба-3» пад Віцебскам.

14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Наваполацку, потым быў пераведзены ў Бабруйск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?