У афіцыйным блогу кампанія адкрыла спіс праектаў, якія стаяць у чарзе на закрыццё.
Адзін з іх — Google Bookmarks Lists, сэрвіс для перадачы сваіх закладак сябрам. Яго плануецца закрыць 19 снежня 2011.

Далей значыцца GoogleFriendConnect — сэрвіс, прызначаны для таго, каб вэбмайстры маглі аб’ядноўвацца ў супольнасці па інтарэсах. Праект закрыюць 1 сакавіка 2012.

Адміністрацыя прапануе ствараць старонкі сайтаў у Google + і выкарыстоўваць магчымасці новай сацыяльнай сеткі.

Сэрвіс Gears спыніць існаванне 1 снежня 2011, праект даваў магчымасць дадаваць да браўзэраў новыя рэсурсы і тым самым распрацоўваць магутныя вэб-дадаткі.

Google Search Timeline, праект, дзякуючы якому карыстальнікі маглі праглядаць інфармацыю аб выніках пошуку па розных запытах, зробленых некалькі гадоў таму, ужо планавалася закрыць, бо ён непапулярны.

Сэрвіс, распрацаваны ў надзеі замяніць ICQ і электронную пошту, Google Wave, будзе даступны толькі для чытання, гэта адбудзецца 31 студзеня 2012.

Адзін з прататыпаў Wikipedia, праект Knol, будзе даступны да 30 красавіка 2012. Інфармацыя сэрвісу будзе перанятая новым праектам, створаным на аснове WordPress, сэрвісам для публікацыі энцыклапедычных артыкулаў, які будзе называцца Annotum.

Акрамя вышэйпералічаных праектаў закрываюцца Code Search, University Research Program for Google Search, Google Buzz, Jaiku і iGoogle’s social features.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?