Такія крадзяжы апошнім часам адбываюцца амаль штодня. Толькі за пачатак снежня ў Мінску было здзейснена не менш за дзесяць крадзяжоў сумачак.

Схема дзеянняў рабаўнікоў практычна заўсёды адна і тая ж: ўвечары на вуліцы да жанчыны падыходзіць невядомы мужчына і вырывае сумачку.

Здараецца, што барацьба за сумачку адбываецца і паміж двума жанчынамі — апошнім часам даводзіцца чуць і пра такія выпадкі.

Рабаўнікі часцей за ўсё знаходзяць сваіх ахвяраў у цэнтры горада: у зводках мільгацяць у асноўным праспект Незалежнасці, вуліца Веры Харужай і вуліца Максіма Танка. Рабаўнікоў у такіх выпадках знаходзяць даволі хутка, асабліва калі жанчына добра запомніла яго прыкметы і адразу патэлефанавала ў міліцыю.

Нядаўна зламыснік сам стаў ахвярай, праўда, не рабаўніка, а ДТЗ.
На вуліцы Калеснікава маладога чалавека збіў аўтобус пасля таго, як ён выхапіў у 18-гадовай дзяўчыны сумачку і кінуўся праз дарогу на чырвонае святло.

Дарэчы, нашы жанчыны ў такіх сітуацыях не баяцца: б’юцца з рабаўнікамі, спрабуюць іх дагнаць. Вось толькі ў міліцыі лічаць,

што рабіць гэтага нельга ні ў якім выпадку.

— Чалавек, які ідзе на злачынства, гатовы на многае. У выпадку супраціву ён можа ўдарыць сваю ахвяру. А жанчына, па-першае, слабей за свайго суперніка, а па-другое, не заўсёды гатовая ўжыць гвалт. Нават калі ў яе ў кішэні газавы балончык ці электрашокер — не факт, што яна зможа ім скарыстацца, — распавёў «Камсамолцы» начальнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Будзь у курсе!

Як зберагчы сваю сумачку ад рабаўніка:

— Насіць сумку на плячы, а не ў руцэ;

— Не насіць ўсе грошы ў сумцы. Буйную суму трэба захоўваць ва ўнутранай кішэні паліто;

— Не насіць сумку разам з кучай пакетаў; — Не правяраць кожныя пяць хвілін мабільнік або кашалёк, які ляжыць у сумцы. Такія дзеянні прыцягваюць рабаўнікоў.

— Насіць мабільны не ў сумачцы, а ў кішэні, каб у выпадку нападу адразу патэлефанаваць 102 і паведаміць прыкметы рабаўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?