Сетка крамаў «Адліга» прапануе пакупнікам калядную акцыю: набыўшы тавараў болей, чым на 50 000 рублёў, пакупнік атрымлівае бясплатна калекцыю «патрыятычных вандалізмаў».

Што такое патрыятычныя вандалізмы? Пад страшнаватай назвай хаваюцца паштоўкі з густоўна «мадэрнізаванымі» класічнымі карцінамі.

Набыць у «Адлізе» можна шмат чаго. Ад класічных саколак «Каларадская пушча» да пазла-падлогі і свяцільнікаў з тэкстамі песняў і тэматычнымі малюнкамі па-беларуску.

А знайсці ўсё гэта можна, напрыклад, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасцi 37а). Ці ў інтэрнэце на сайце «Адлігі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?