Шоумэн і прадзюсар Уладзімір Максімкаў хоча адкрыць у Мінску кавярню з назвай «Ё-бар». Як ён сам кажа, «для аматараў «Ё». Цікава, што раней беларус Уладзімір Цэслер распрацаваў брэнд „Ё-мабіль для расійскага алігарха Прохарава.

«Наша Ніва»: Чым «Ё-бар» будзе кардынальна адрознівацца ад іншых мінскіх бараў?

Уладзімір Максімкаў: Давайце пачнём з таго, што пакуль «Ё-бар» гэта толькі ідэя, і на яе рэалізацыю могуць пайсці гады. У прынцыпе гэта будзе бар для маладых людзей, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія карыстаюцца інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі. У першую чаргу назва бара прывабіць жанчын, а за імі падцягнуцца і мужчыны.

НН: Як думаеце, не адпалохае назва патэнцыйную аўдыторыю?

УМ: Не, гэта будзе бар для людзей, якія маюць добрае пачуццё гумару, людзей адукаваных, якія сочаць за тэхнічнымі навінкамі. І назва дапаможа прыцягнуць разявак з вуліцы. Пакуль гэта толькі задума. З-за памылак у некаторых публікацыях людзі думаюць, што бар хутка адкрыецца, аднак мы пакуль ніякіх перамоваў не вялі. У мяне пакуль няма досведу працы з грамадскім харчаваннем, але я думаю, працэс гэта доўгі.

НН: У ідэале, дзе б вы хацелі размясціць бар?

УМ: Ідэальна было б адкрыць адразу сетку бараў, зразумела з інтэрнэтам. І паўтаруся яшчэ раз, вельмі важны пункт — наяўнасць добрага пачуцця гумару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?