«Самая галоўная гарантыя празрыстасці выбараў — гонар тых людзей, хто працуе ў камісіі»,
— заявіла журналістам 21 снежня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«У мяне няма падстаў сумнявацца ў сумленнасці і прыстойнасці гэтых людзей», — сказала яна.

Адказваючы на пытанне пра магчымыя тэхнічныя навінкі на наступных парламенцкіх выбарах, у тым ліку аснашчэнне вэб-камерамі выбарчых участкаў, Ярмошына адзначыла, што не ўпэўнена, што неабходна гэта рабіць.

Паводле яе слоў,

вэб-камеры на ўсіх участках павінны мець выхад у інтэрнэт, таму не выключана, што ў дзень выбараў «інтэрнэт абваліцца».

Ярмошына паведаміла, што парламенцкія выбары пройдуць не пазней за адзін месяц да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзейнага парламента (25 кастрычніка 2012 года). Гэта значыць, не пазней за 25 верасня. Выбарчая кампанія пачнецца ў чэрвені.

Ярмошына адзначыла, што парламенцкія выбары — гэта самая складаная кампанія для яе і для Цэнтрвыбаркама з пункту гледжання колькасці спрэчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?