Кітай пабудаваў у Беларусі стацыянарныінспекцыйна-надглядны комплекс для рэнтгенаўскага сканавання аўто, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу.
Двухбаковы акт аб перадачы мытным органам Беларусі
Будаўніцтва комплексу вялося ў адпаведнасці з кантрактам аб бязвыплатнай дапамозе ўрада КНР ураду Беларусі. Кантракт быў заключаны 1 сакавіка 2011 года паміж ДМК і кампаніяй Nuctech — адным з сусветных лідэраў у галіне распрацоўкі і вытворчасці рэнтгенаўскіх сканавальных сістэм.
Комплекс усталяваны ў пункце пропуску «Казловічы» Брэсцкай мытні. Усе работы па праекце выкананы кітайскім бокам пад ключ. На працягу трох гадоў тэхнічнае абслугоўванне і рамонт комплексу будуць выконвацца кітайскім бокам. Агульны аб’ём бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі па праекце склаў каля $ 4 млн.