У Беларусі 1 студзеня павышаныя рознічныя цэны на імпартныя і беларускія цыгарэты. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Так, згодна з інфармацыяй МПЗ, ад 1 студзеня цэны на цыгарэты вытворчасці ДТФ «Нёман» «Мінск», «Прэм’ер» складаюць 2900 за пачак (на 9,4% больш), «ФЭСТ» — 2600 (на 18,2%), Pall Mall і Monte Carlo Superslims — 5000 (на 11%), Kent — 8500 (на 21,4%).

Цыгарэты вытворчасці мінскага прадпрыемства «Тытунь Інвест» Camel каштуюць 8200 (на 20,6% больш), Monte Carlo — 5000 (на 11%), Winston — 7000 (на 27,3%).

Імпартныя цыгарэты Davidoff каштуюць 15500 (на 8,4% больш), Dunhill — 16000 (на 6,7%), Sobranie — 20000 (без зменаў), Vogue — 14150 (без зменаў).

Як растлумачылі БелаПАН у прэс-службе Мінэканомікі, 1 студзеня 2012 года змяняецца механізм рэгулявання рознічных цэн на цыгарэты. Мінэканомікі цэны зараз не ўсталёўвае, яны вызначаюцца ў адпаведнасці з Падатковым кодэксам. У МПЗ БелаПАН паведамілі, што ад 1 студзеня аб змяненні цэн павінны будуць паведамляць падаткаплатнікі (вытворцы і імпарцёры). Гэтую інфармацыю яны могуць прадастаўляць не больш як адзін раз на месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?