Мікрааўтобус, які перавозіў дзяцей, сутыкнуўся з джыпам ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і двое шпіталізаваныя.
Інцыдэнт адбыўся на аўтадарозе Барысаў — Беразіно — Бабруйск.
Джып выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і сутыкнуўся з мікрааўтобусам.Кіроўца джыпа 1940 года нараджэння памёр у лякарні. Двое дзяцей (1999 і 2003 года нараджэння) шпіталізаваныя. Мікрааўтобус з дзецьмі накіроўваўся ў санаторый. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён перавозіў 12 чалавек.
0
0
0
0
0
0