У Светлагорску, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў, такое абмежаванне дзейнічала толькі ў начны час — з 22.00 да 9.00. Але цяпер адмянілі і яго. Як паведамляе мясцовая газета «Ранак», за «чарніла» ўступіўся міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. У адказ на запыт Светлагорскага ўпраўлення гандлю Міністэрства юстыцыі РБ падрабязна, на двух старонках расшыфраваў,

што мясцовыя органы ўлады не маюць права прымаць падобнага роду рашэнні.
Увёўшы абмежаванні на гандаль «бырлом» яны, на думку Мінюста, перавысілі свае паўнамоцтвы.

Улічваючы масавы характар ​​падобных рашэнняў на месцах і мноства запытаў па дадзенай тэме, у лісце за подпісам міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага адзначана: «У пазбяганне розных чутак, лічу мэтазгодным даручыць Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству ўнутраных спраў РБ, абласным выканаўчым камітэтам, сумесна з зацікаўленымі, падрыхтаваць адпаведны праект Пастановы Савета Міністраў РБ».

Гэта значыць да прыняцця адпаведнага рашэння ўрада ўсе рашэнні мясцовых уладаў аб абмежаванні продажу пладова-ягадных вінаў павінны быць адмененыя.

Нагадаем, што эксперымент з абмежаваннем і нават забаронай на продаж гэтых самых танных алкагольных напояў праходзіць адразу ў некалькіх рэгіёнах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?