Дзесяць замежнікаў, у тым ліку шэсць амерыканцаў, страцілі магчымасць пакінуць Егіпет. Сярод іх Сэм Лахуд, сын міністра транспарту ЗША Рэя Лахуда. Пакуль незразумела, ці знаходзіцца ён сярод тых, хто схаваўся ў амерыканскім пасольстве.

Генералы, якія прыйшлі да ўлады пасля звяржэння летась прэзідэнта Хосні Мубарака, абвінавачваюць іншаземцаў у арганізацыі і фінансаванні пратэстаў супраць іх праўлення.
Цяпер егіпецкія ўлады праводзяць расследаванне дзейнасці няўрадавых арганізацый, што фінансуюцца ЗША. У канцы снежня ў аддзяленнях амерыканскіх няўрадавых арганізацый прайшлі ператрусы.

Сярод гэтых арганізацый ёсць і Міжнародны рэспубліканскі інстытут, у якім працаваў Лахуд, а таксама звязаны з ім Нацыянальны дэмакратычны інстытут. Абедзве гэтыя арганізацыі, якія атрымліваюць амерыканскую фінансавую падтрымку і маюць сувязі з Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыямі, вялі назіранне за парламенцкімі выбарамі ў Егіпце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?