Следчым камітэтам Беларусі заведзена крымінальная справа ў дачыненні да першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Справа заведзена па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару» Крымінальнага кодэкса.

«Устаноўлена, што чыноўнік неаднаразова атрымліваў хабар ад прадпрымальнікаў, у тым ліку ў буйным памеры, за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю», — растлумачылі ў камітэце.

У ведамстве дадалі, што 30 студзеня затрыманаму было прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні некалькіх эпізодаў атрымання хабару. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?