Паводле неафіцыйных звестак, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гродзенскай турме,
паведаміў яго былы адвакат Павел Сапелка.

«Афіцыйна аб пераводзе Аўтуховіча ў гродзенскую турму мне пакуль ніхто не паведамляў. Але да мяне паступілі звесткі, што ён знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне», — сказаў Сапелка.

***

Нагадаем, 17 студзеня ў івацэвіцкай калоніі № 5 адбыўся суд на Аўтуховічам у сувязі з парушэннем ім рэжыму ўтрымання ў калоніі. Суд прызнаў асуджанага прадпрымальніка вінаватым у злосным парушэнні рэжыму. На гэтай падставе суд Івацэвіцкага раёна вынес прыгавор аб змяненні меры пакарання. Два гады і тры месяцы, якія засталіся да канца адбыцця пакарання, Аўтуховіч правядзе ў турме.

У маі 2010 года Мікалай Аўтуховіч рашэннем Вярхоўнага суда быў прыгавораны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму за перавозку і захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча палітзняволеным, указваючы на сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?