У Рэдакцыю трапіла копія ліста за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыца. У ім адвакатам раяць узгадняць інтэрв’ю з загадчыкамі калегій. А на іх намеснікаў кладзецца абавязак вывучаць інтэрв’ю, што з’яўляюцца ў СМІ, і накіроўваць іх у Рэспубліканскую калегію.

Звязана гэта з прыцягненнем адвакатаў да крымінальнай адказнасці. А таксама з тым, «што ў сродках масавай інфармацыі, часцей электронных, з’яўляюцца інтэрв’ю асобных адвакатаў са скажонай інфармацыяй».

Летась прэзідыумам абласных, Мінскай гарадской калегій адвакатаў на пастаяннай аснове прапанавалі забяспечваць выезд адвакатаў для ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах за межамі Рэспублікі Беларусь толькі са згоды прэзідыума адпаведнай калегіі адвакатаў. Такім чынам адвакатаў спрабуюць абмежаваць у любой актыўнасці. А таксама запужаць, каб тыя не браліся за палітычныя справы. У 2011 годзе шэраг адвакатаў, што займаліся абаронай фігурнатаў па справе 19 снежня, былі пазбаўлены ліцэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?