Сёння днём жанчына патэлефанавала ў МНС і паведаміла, што на балконе трэцяга паверха пяціпавярховіка па вуліцы Гагарына ў Гродне вісіць дзіця.

Праз 2 хвіліны ратавальнікі прыбылі на месца выкліку. На небяспечнай для жыцця вышыні хлопчык трымаўся за кранштэйны спадарожнікавай антэны. Дабраўшыся да дзіця па лесвіцы, ратавальнікі паднялі яго на балкон.

Аказалася, васьмігадовы школьнік знаходзіўся дома адзін і захацеў пагуляць. Хлопчыку не ўдалося адкрыць ўваходныя дзверы кватэры, і ён вырашыў спусціцца ўніз праз балкон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?