Міністэрства культуры абвяргае інфармацыю аб існаванні «чорных спісаў» дзеячаў мастацтва.

«Магу пацвердзіць, што ў Міністэрства культуры ніякіх „чорных спісаў“ дзеячаў мастацтва няма», — заявіў БелаПАН намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.

«Мы лічым, што творчыя калектывы, дзейнасць і творчасць якіх не супярэчаць заканадаўству, нацыянальным традыцыям і агульнапрынятым нормам грамадскіх паводзін і гэтак далей, павінны быць запатрабаваныя. Мы не бачым ніякай праблемы у прадастаўленні пляцовак і эфіру беларускамоўным гуртам і музыкам», — адзначыў ён.

Паводле слоў Стружэцкага,

«калі недзе на месцах існуюць такія забароны, то патрэбна ў кожным канкрэтным выпадку высвятляць, хто гэта зрабіў і з якіх прычынаў».

Гэтак званы «чорны спіс» дзеячаў мастацтва з’явіўся ў інтэрнэце ў пачатку сакавіка 2011 года. У спіс ўключана прыкладна 30 дзеячаў мастацтва і культуры і 15 калектываў, якія выказваліся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і патрабавалі вызвалення палітвязняў. Чыноўнікі называюць «чорны спіс» фальшыўкай. Аднак менавіта пасля публікацыі «чорнага спісу» ў Беларусі быў адменены шэраг канцэртаў — гуртаў «Крамбамбуля» і «Нейра Дзюбель», Дзмітрыя Вайцюшкевіча і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?