У свежым нумары газеты «Літаратура і мастацтва» не згадваецца пра дзень нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якому сёння споўнілася 77 гадоў.

Галоўная рэдактарка ​​выдання Таццяна Сівец патлумачыла гэта тым,

што ніхто не прынёс адпаведных матэрыялаў.
Пра гэта яна паведаміла 24 лютага ў ходзе круглага стала, прымеркаванага да 80-годдзя «ЛіМ» у Мінску.

«Сапраўды, дзень нараджэння Дзядзькі Рыгора — вельмі важная падзея.

Чамусьці ніхто нам пра гэта матэрыялаў не прынёс: ні віншаванняў, ні ўспамінаў.
Тое, што мы не размясцілі самі, можа быць, і наша недапрацоўка, аднак, карыстаючыся выпадкам, хачу асабіста павіншаваць дзядзьку Рыгора са святам і пажадаць яму здароўя", — адзначыла Сівец.

У сваю чаргу старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец удакладніў, што ў мінулым годзе Барадуліна віншаваў асабіста. «Усё ж такі мы доўгі час былі ў адным саюзе. Што тут газету вінаваціць, калі няма пасылу, няма інфармацыі для таго, каб газета публікавала. Гэта пралік і Саюза беларускіх пісьменнікаў, і ў нейкай ступені наш.

Але гэта шараговы дзень нараджэння. Хоць трэба было павіншаваць. І цяпер не позна. Можна пляшку ўзяць і пайсці павіншаваць», — сказаў Чаргінец.

Паводле яго слоў, у газеце, магчыма, з’явіцца спецыяльная рубрыка для віншаванняў пісьменнікаў і вядомых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?