Сёння Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што вынікі «Еўрафэсту» былі падтасаваныя. А 17.30 у
17.40
Арганізатары абвесцілі, што пачатак затрымаецца, бо «не ўсе ўдзельнікі яшчэ даехалі».
17.54
З’явіліся ўдзельнікі
17.56
Дзмітрый Каракін: «Мы верылі ў справядлівасць, але не верылі, што гэта адбудзецца.
Тут усё зрабілі людзі — гэта наша супольная перамога, перамога беларусага народа,бо тое, што адбылася — гэта неверагодна, гэта цуд!»
Самы вялікі «дзякуй» вакаліст адрасаваў «нашаму прэзідэнту». «Тое што адбылася — гэта ягоная заслуга, — адзначыў Каракін. — Наш гурт з гонарам панясе адказнасць».
17.59
У Настассі Ціхановіч пытаюцца, чаму яны абяцалі справядлівае галасаванне, а выйшла так, як выйшла.
Ціхановічы нервова рэагуюць на пытанне, «чаму кожны год ліпавае галасаванне».
«Апроч мяне існуе кіраўніцтва ВГТРК, трэба разабрацца ў іерархіі», — рэзка кажа
18.02
Анастасія Ціхановіч дзякуе журналістам за асвятленне праекта: «Мы — за справядлівасць. Мы б самі хацелі ведаць, чаму так адбылося».
18.03
Аляксандр Ціхановіч перадае Litesound «Сінюю птушку», сімвал перамогі на «Еўрафэсце». «Мы ўсе жылі два тыдні ў падвешаным стане», — кажа ён.
18.04
«Мы не маем ніякага дачынення да фальсіфікацый, — працягваюць бацька і дачка Ціхановічы.— Мы не ведалі, хто пераможа.
У нас было пяць дыпломаў пераможцаў загадзя(усе дыпломы прынесеныя ў студыю)». Відаць, што Ціхановічы на нервах: «На нас выліваецца агромністая колькасць прэтэнзій і пытанняў, якія не тычацца нашай дзейнасці ў праекце «Еўрафэст». Працэс галасавання тэхнічны, ім іншыя людзі займаюцца».
18.06
«Раней у нас такіх збояў не было. Мне вельмі шкада Ланскую, артыст атрымаў узнагароду, а атрымалася такая сітуацыя.
18.08
«Ланская сама патэлефанавала і сказала, што хоча прыехаць і вярнуць прызы, — кажа Ціхановіч. — Я не ведаю, адкуль яна даведалася».
18.10
Ціхановіч кажа, што не ведае, хто пералічваў галасыі тлумачыць тэхналогію галасавання журы.
18.15
«Мы сядзелі і пад грукат сэрца чакалі, хто ж пераможа, — кажа Наста Ціхановіч. — Так цяжка было пасля выслухоўваць усё гэта». Яна адзначае, што
«летась была падобная сітуацыя ва Украіне, гэта ўзнікае кожны год у кожнай краіне».
Litesound маўчаць, журналісты імі не цікавяцца.
18.17
«Дзякуй Богу, прэзідэнт сваім валявым рашэннем вырашыў пытанне», — кажа Аляксандр Ціхановіч.
Старшыня журы, дарэчы, прыйшоў напрэс-канфеэрэнцыю , апрануты ў паласатае.
18.18
Даводзячы карыснасць «Еўрафэсту», Наста Ціхановіч спасылаецца на рэальных музычных аўтарытэтаў Беларусі:
«Хаменка з «Палаца» ўхваліў «Еўрафэст», бо той развівае песенную культуру».Што да абазнанасці журы пра вынікі, яна кажа: «Нам цяпер проста пазванілі і сказалі, хто перамог.
Вы дзіўныя: нам ніхто нічога не тлумачыць.Мы даведаліся пра пераможцаў з інфармацыі на «Інтэрфаксе».
18.21
Якую песню павязе на «Еўрабачанне» Litesound — пакуль невядома.
18.22
Прадстаўнікі Litesound кажуць, што перамога, аддадзеная ім, — гэта «добры козыр для раскруткі,вельмі цікавая інфармацыйная нагода для Еўропы». Д.Каракін: просіць журналістаў «супрацоўнічаць з еўрапейскімі СМІ — каб беларускіх канкурсантаў там ведалі загадзя».
18.29
«Калі прэзідэнт, заняты чалавек, асабіста заняўся пытаннем — відаць, гэта пытанне прэстыжу краіны», — кажа бацька музыкаў Юрый Каракін. І заклікаў журналістаў актыўней падтрымліваць беларускага кандыдата на «Еўрабачанні».
18.31
На завяршэнне
«фінал «Еўрафэсту» быў адным з самых яскравых шоу ў Еўропеі не сыходзіў з галоўных навінаў на рэсурсах Еўрабачання».