Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і кіраўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Вашынгтоне абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

«Мы абмеркавалі Беларусь і мы выпрацавалі планы супрацоўнічаць яшчэ шчыльней у справе маніторынгу развіцця падзей у Беларусі», — заявіў сёння ў Вашынгтоне міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан.

У перыяд пацяплення дачыненняў паміж афіцыйным Мінскам і Брусэлем Польшча была адным з ініцыятараў наладжвання дыялогу з беларускімі ўладамі. Пасля разгону паслявыбарчых пратэстаў у Мінску 19 снежня 2010 года, Варшава стала найбольш актыўным у Еўропе лабістам узмацнення міжнародных санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі.

Санкцыі ЗША супраць афіцыйнага Мінска з’яўляюцца на гэты момант значна больш жорсткімі і шырокімі, чым еўрапейскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?