Дракахруст: Аляксандр, зараз Сяргей Каваленка трымае працяглую галадоўку, ён губляе вагу і знаходзіцца на мяжы смерці. Улады, здаецца, не збіраюцца выконваць яго патрабаванні. На ваш погляд, што тут можна было б зрабіць, каб усё ж такі ўратаваць яго жыццё?

Казулін: Трэба размаўляць з ім. Калі чалавек прыняў такое рашэнне і ідзе да канца, то, зразумела, такое рашэнне выклікае павагу. Але па тым, што я разумею і што ведаю пра стан здароўя Каваленкі,

гэта зараз справа дзесяці дзён, максімум двух тыдняў. Не больш.

Дракахруст: Калі вы галадалі, што вас пераканала спыніць яе?

Казулін: Я спыніў галадоўку, калі было выкананае маё патрабаванне — каб адна з краін -- сябраў Рады бяспекі ААН паставілі пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на разгляд Рады. Гэта было адзінае маё патрабаванне. Калі ЗША гэтае патрабаванне выканалі, усё стала на свае месцы, і я меў магчымасць спыніць галадоўку.

Дракахруст: А калі б не выканалі, вы б галадалі да смерці, прабачце за пытанне?

Казулін: Так.

Дракахруст: А як вы мяркуеце, беларускія ўлады могуць дапусціць, каб Каваленка памёр?

Казулін: З таго, што зараз мы бачым — я мяркую, што так. Мне падаецца, што беларускім ўладам нават карысна, каб Каваленка ішоў да канца і памёр.

Гэта можа быць вельмі сур’ёзным урокам для ўсіх астатніх. Мы ж бачым, што жыццё ў нашай краіне практычна нічога не каштуе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?