«IIHF атрымала шэраг запытаў з розных бакоў адносна Беларусі, у сувязі з чым цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца паміж дырэктарамі Федэрацыі», — сказаў віцэ-прэзідэнт IIHF Калерва Кумола ў інтэрв’ю фінскай газеце Helsinki Sanomat.

Кумола дадаў, што IIHF прыме рашэнне адносна магчымага пераносу месца правядзення чэмпіянату на сваёй восеньскай сесіі ў Японіі.

Каментуючы верагоднасць змены месца правядзення ЧС-2014,

Кумола адзначыў, што з аднаго боку ў 2009 годзе, калі Беларусь атрымала права на правядзенне чэмпіянату, палітычная сітуацыя ў краіне была падобнай. «Некаторыя лідары краіны былі ў спісе неўязных. Тады, аднак, не было арыштаваных апазіцыйных палітыкаў», — адзначыў ён.

Фінскае выданне нагадвае, што чэмпіянат свету па хакеі быў перанесены толькі аднойчы ў гісторыі. Пасля акупацыі Чэхаславаччыны войскамі Варшаўскай дамовы ў 1968 г., чэмпіянат свету 1969 года быў перанесены з Прагі ў Стакгольм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?