Буйную партыю кантрабанды выявілі 15 сакавіка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці супрацоўнікі службаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі мясцовага РАУС, УУС аблвыканкама і Дзяржаўтаінспекцыі.

Як паведамілі ў МУС, блізу вёскі Беліца міліцыянеры спынілі два мікрааўтобусы "Мерседэс", якімі кіравалі жыхары Бабруйска і Салігорска. У машынах яны без адпаведных дакументаў перавозілі адзенне і абутак замежнай вытворчасці на 1 мільярд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?