У Беларусі не будуць дадаткова друкавацца грошы для выплаты заработнай платы, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні ўдасканалення пенсійнага забеспячэння грамадзян.

«Ніхто друкаваць грошы для выплаты заробку не будзе. Бо мы паўторым зноў гэты фінансавы крызіс, які ў нас быў у мінулым годзе»,
 — сказаў ён.

Лукашэнка таксама паабяцаў, што Беларусь пакуль не пойдзе на павышэнне пенсійнага ўзросту.

«Мы абяцалі сваім людзям, што мы на гэта пакуль не пойдзем. І людзі просяць нас не рабіць гэтага,
 — адзначыў ён. — Таму, удасканальваючы пенсійную сістэму, мы адкідаем варыянт, якім пайшла Еўропа — павышэнне пенсійнага ўзросту. Мы не можам на гэта зараз пайсці».

Таксама Лукашэнка сказаў, што разам з тым разглядаюцца розныя варыянты па стымуляванні людзей да позняга выхаду на пенсію. «Нам трэба прастымуляваць пенсіянераў, трэба даць ім нейкі працэнт да пенсіі ў выпадку, калі ён пазней за пенсійны ўзрост звяртаецца наконт пенсіі, — Лукашэнка. — Нам трэба значна прастымуляваць, каб гэта было істотна — звяртацца па пенсію пазней».

«Мы павінны гэта рабіць, не націскаючы на ​​людзей і не павышаючы штучна або адміністрацыйна пенсійны ўзрост. Гэтага рабіць нельга. Не захацеў чалавек звяртацца пазней па пенсію, у яго павінна быць права выйсці на пенсію, як гэта ёсць зараз — у 55 гадоў у жанчын, у 60 — у мужчын», — сказаў Лукашэнка. «Гэта значыць, мы павінны прапанаваць альтэрнатыўны варыянт», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?