Пра гэта паведаміла сёння намеснік начальніка аддзела гарадской гаспадаркі Мінгарвыканкама Марына Малаева на аператыўнай нарадзе ў выканаўчым камітэце.

Паводле яе слоў, ва ўборцы горада пасля зімы разам з камунальнымі службамі павінны прыняць актыўны ўдзел і яго жыхары: працоўныя калектывы, навучэнская моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, насельніцтва па месцы жыхарства. На агульнагарадскі суботнік таксама выйдуць работнікі Мінгарвыканкама і адміністрацый раёнаў.

Неабходна ачысціць ад смецця і пяску тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, аб'ектаў гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, двары, адзначыла Малаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?