З «Советской Белоруссіі» карэспандэнт «Нашай Нівы» даведаўся, што 30 сакавіка ад 10.00 да 11.00 міністр абароны Юрый Жадобін праводзіць прамую тэлефонную лінію.

Мы вырашылі высветліць у чыноўніка, чаму журналістаў і грамадскіх дзеячаў непрызыўнога ўзросту абвінавачваюць ва ўхіленні ад прызыву на вайсковую службу. І па гэтай прычыне не выпускаюць за мяжу.

Датэлефанавацца да Юрыя Жадобіна было нялёгка. Калі ж на другім канцы дрота пачулася: «Міністр абароны слухае…», папрасілі яго патлумачыць сітуацыю.

Пасля агучанага пытання мужчынскі голас папрасіў хвілінку пачакаць. А праз некалькі секунд у слухаўцы пачуліся кароткія гудкі.

Магчыма, абрыў на лініі? Набіраем нумар яшчэ і яшчэ. З разу дзясятага адказаў міністр Жадобін. Зноў задаём пытанне. Але ў слухаўцы пайшлі кароткія гудкі:

Тэлефанаваць трэці раз міністру абароны з нязручным пытаннем мы не сталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?