5 красавіка іх можна будзе ўбачыць на выставе "Беларусь у аб'ектыве". А 12-й гадзіне яна адкрыецца ў Доме Палоніі ў Варшаве (Кракаўскае прадмесце, 64).
Прысутныя на мерапрыемстве фотарэпарцёры распавядуць пра ўмовы, у якіх ім прыходзіцца працаваць. А таксама раскажуць пра гісторыі, паказаныя на здымках.
На выставе будуць паказаныя працы Сяргея Гудзіліна, Аляксандра Васюковіча, Дзмітрыя Брушко, Сяргея Васільева, Сяргея Гапона і Юліі Дарашкевіч.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Інфармацыйнае бюро Салідарнасці з Беларуссю разам з Press Club Польшчы, пры падтрымцы пасольства Канады.
0
0
0
0
0
0