У Беларускім дзяржаўным універсітэце падведзены вынікі акцыі «Што чытае студэнт БДУ?», арганізаванай БРСМ. З трох тысяч апытаных юнакоў і дзяўчат большасць аддалі перавагу рамана «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава.

На другой пазіцыі размясціўся Леў Талстой з раманамі «Вайна і мір» і «Ганна Карэніна». Замыкае тройку лідараў Фёдар Дастаеўскі з раманамі «Злачынства і пакаранне», «Ідыёт» і «Браты Карамазавы». Наступныя 12 месцаў падзялілі паміж сабой наступныя аўтары: 4-е месца — Джона Толкіена («Уладар кольцаў»); 5-е месца — Паула Каэльё («Алхімік»).

Сярод беларускіх аўтараў самым папулярным стаў Уладзімір Караткевіч. Ён на 9-ым месцы. Больш ніводзін беларускі пісьменнік у 15 найлепшых не патрапіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?