За кватэру з вельмі незвычайным дызайнам, размешчаную на беразе канала Сляпянскай воднай сістэмы, просяць 275 тысяч даляраў.
Паводле словаў рыэлтараў, кватэра мае два ўваходы і ўсю неабходную тэхніку. У холе і спальні — ТБ (60 і 40 цаляў), спадарожнікавае тэлебачанне. Усе камунікацыі цэнтральныя, ёсць аўтаномнае незалежнае ацяпленне (кацёл «Юнкерс»), у холе змантаваная сістэма цёплай падлогі. Аздабленне выкананае іспанскай і італьянскай пліткай. Агульная плошча — 115 «квадратаў», жылая — 66 кв. м.
Самае незвычайнае тут, вядома, дызайн.
— Вокны кватэры выходзяць на раку і парк, і гэта наштурхнула дызайнера на думку стварыць інтэр’ер, які б не спрачаўся з пейзажам, а наадварот, падкрэсліваў прыгажосць навакольнай прыроды, даючы магчымасць ёю любавацца, — так апісалі ідэю агенты, якія займаюцца продажам апартаментаў. — Пры гэтым яму хацелася узмацніць прысутнасць прыродных матываў пры дапамозе і архітэктурных прыёмаў, і дэкаратыўных рашэнняў. Якасна праведзены комплекс аздобных работ надаў непаўторнасць гэтаму
Падарожжа — адно з хобі гаспадара.Спальня аформленая ў афрыканскім стылі.
Як паведамляецца, выстаўленая цана не канчатковая — магчымы гандаль.