Прэм’ер-міністр азнаёміцца з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву вытворчасці мэблевай пліты ЗТАА «Кронаспан» у Смаргоні. Акрамя таго, кіраўнік урада ацэніць вынікі інавацыйнага праекта па будаўніцтве ГЭС на рацэ Нёман.

Міхаіл Мясніковіч таксама наведае Гродна, дзе азнаёміцца з работай па рэканструкцыі аб’ектаў сацыяльнай сферы, развіццю інжынерна-транспартнай інфраструктуры і добраўпарадкаванню тэрыторыі горада. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена будаўніцтву аб’язной магістралі вакол цэнтральнай часткі Гродна з фарміраваннем паўднёва-заходняга і паўночна-ўсходняга паўкольцаў.

У праграме рабочай паездкі наведванне хірургічнага корпуса Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, азнаямленне з рэканструкцыяй Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?