Такую выснову можна зрабіць са звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у I квартале 2012 года, якія публікуе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Больш за чвэрць (25,4%) хатніх гаспадарак у сталіцы мелі ў сваім распараджэнні штомесячныя сярэднедушавыя даходы да 1,4 млн рублёў, паведамляюць ва ўпраўленні. Яшчэ 9,7% мелі сярэднедушавым даходам 1,4 млн — 1,6 млн рублёў.

Цікава, што больш за 4 мільёны рублёў, гэта значыць сярэднедушавы даход каля 500 даляраў у месяц і вышэй, у I квартале мелі толькі 6,6% мінчан.

У разліку на хатнюю гаспадарку наяўныя даход у Мінску складаў 5 млн 41 тыс. рублёў. Гэта ў 1,3 разу вышэй, чым у сярэднім па Беларусі.

Пры гэтым у рэальным выражэнні даходы мінскіх сем’яў у параўнанні з I кварталамі 2011 года зменшыліся на 13,3%.

Змянілася і структура выдаткаў. Сёлета жыхары сталіцы сталі большы працэнт даходаў траціць на прадукты харчавання (45% у I квартале гэтага года супраць 38,6% у I квартале мінулага) і алкагольныя напоі (2,5% супраць 2%). А вось доля выдаткаў на нехарчовыя тавары і паслугі знізілася (з 35,1 да 33,6% і з 24,3 да 18,9% адпаведна).

***

А колькі ў месяц траціце Вы?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?