Цэнтр прававой трансфармацыі 7 чэрвеня 2012 звярнуўся да спецыяльнага дакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэле Кнауль з экстраным паведамленнем аб працягу ціску на адвакатаў, якія займаліся і працягваюць займацца аказаннем юрыдычнай дапамогі грамадзянскім і палітычным дзеячам, якія апынуліся пад крымінальным пераследам пасля падзей 19 снежня 2010.

Дадзенае паведамленне звязана з забаронай на выезд з краіны адвакату Марыне Кавалеўскай, якія ажыццяўлялі абарону Андрэя Саннікава — былога палітычнага зняволенага, кандыдата ў прэзідэнты ў 2010 годзе.

Беларускія праваабаронцы расцэньваюць гэта як форму ціску на адваката Кавалеўскую і нагадваюць, што раней ціску падвергліся адвакаты Павел Сапелка, Тамара Сідарэнка, Андрэй Варвашэвіч, Алег Агееў, Таццяна Агеева, Дзмітрый Лаеўскі. Некаторыя адвакаты былі выключаны з калегіі адвакатаў.

У Цэнтры прававой трансфармацыі мяркуюць, што зварот да спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў пацягне за сабой належнае рэагаванне з боку інстытутаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У тым ліку — ініцыюе правядзенне даследавання ў сферы незалежнасці суддзяў і адвакатаў ў Беларусі, у дадатак да даследавання, праведзенага рабочай групай у 2000 годзе.

Беларускія праваабаронцы заклікаюць Габрыэль Кнауль распачаць працоўны візіт у Беларусь і правесці адмысловае следства па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў у краіне на сённяшні дзень. Згодна з рэзалюцыі Савета ААН па правах чалавека 8/6 ад 18 чэрвеня 2008, спецдакладчык ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў ўпаўнаважаны расследаваць усе прадстаўленыя яму істотныя сцвярджэнні аб замаху на незалежнасць адвакатаў.

Сітуацыю, каментуе эксперт і юрыст Цэнтра прававой трансфармацыі Тамара Сідарэнка: «Мы памятаем, што ў сакавіку гэтага года шэрагу палітыкаў было адмоўлена ў выездзе за мяжу. Пра тое, што яны «невыязныя», гэтыя асобы даведваліся толькі на мяжы. Пры звароце ў тэрытарыяльныя падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі прычын ўключэння іх банк даных аб грамадзянах, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, высвятляліся кур'ёзныя факты. Пра гэта ў прэсе паведамлялася.

За абаронай парушаных правоў у суд звярнуліся Г.Паганяйла, А.Гулак і іншыя асобы, рашэнняў няма да гэтага часу.

Ужо тады выклікаў здзіўленне той факт, што ўсе «невыязныя» аб такім сваім статусе паведамленыя не былі. Між тым, гэта ў прынцыпе немагчыма, калі выконваецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь» (далей — Закон).
Арт. 7 Закона ўтрымлівае вычарпальны пералік падстаў для часовага абмежавання выезду грамадзян з краіны. У выпадках прыняцця такога рашэння грамадзянін паведамляецца пра яго на працягу дня або яго характар адносін з дзяржорганам такі, што ён не можа не ведаць аб прынятым рашэнні.

6 чэрвеня 2012 г. сітуацыя паўтарылася з адвакатам М.Кавалеўскай: на мяжы яна раптам даведалася, што яе права на выезду хтосьці абмежаваў. Хто і за што, прыходзіцца дазнавацца па месцы жыхарства ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі. Нешта не да ладу ў «дацкім каралеўстве», а дакладней, у Рэспубліцы Беларусь з рэалізацыяй права грамадзян на выезд».

«Мы лічым, што адвакатура павінна перагледзець практыку, — кажа кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова, — бо без незалежнай і якаснай прававой дапамогі адпраўленне правасуддзя ў Беларусі, тым больш у палітычна матываваных судовых працэсах, будзе заставацца неадпаведным міжнародным стандартам і не выклікаюць давер як у прафесійнай супольнасці, так і грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?