Уроцлаўскі суд вынес прысуд расейскім хуліганам, якія прымалі ўдзел у бойцы ў пятніцу пасля матча Расія — Чэхія.

Як паведамлялася раней, фанаты пабілі працаўнікоў аховы і сцюарда UEFA.

Суд забараніў хуліганам — мужчыне і жанчыне — прысутнічаць на масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Польшчы на працягу двух гадоў.
Акрамя таго, кожны з іх павінен на працягу чатырых дзён заплаціць 2 тыс. злотых штрафу (каля 500 еўра).

Таксама УЕФА завёў дысцыплінарную справу ў дачыненні да Расійскага футбольнага саюза. Паводле УЕФА, падчас матчу Расія — Чэхія расейскія фанаты на стадыёне «кідалі петарды, дэманстравалі банэры зневажальнага характару і агучвалі расісцкія крычылі на адрас цёмнаскурага абаронцы чэшскай зборнай Тэадора Гебрэ Селасіё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?