Сёння а 19.00 у мінскім Палацы культуры чыгуначнікаў (Чкалава, 7) спявае Вадзім Мулерман, легенда савецкай эстрады. Для тых, хто не ў курсе, бо запозна нарадзіўся, пра спевака ў сваёй кнізе “Альбом сямейны” напісаў Вінцэсь Мудроў.

Ён заявіў пра сябе вясёлай песенькай пра караля, які, пабіты, на мыліцах, вяртаўся з вайны.

Песенька займела саракапятку (монакружэлку на сорак пяць абаротаў) і ўелася ў памяць няўцямным прыпевам: «Терьям-терьям-рімі-терьям».

Наступныя песні Мулермана панурылі слухачоў у празрыстую глыбіню юначага кахання й мінорнай адзіноты. «Подрастают наши младшие сестрё-онки», — спяваў, правакуючы настальгічныя ўздыхі, Вадзім Мулерман. «Детство мое, постой…» — барытоніў спявак, выціскаючы слязіну ў пяцідзесяцігадовых кабет.

У 1968 годзе Вадзім Мулерман выканаў, як потым высветлілася, даволі неабачліва, песеньку, якая вяртала да жыцця забытае слова «лада».
«Хмуриться не надо, лада; хмуриться не надо, лада…» — аксамітны мулерманаўскі барытон апавіў тады ўсю краіну. З лёгкай рукі аўтара тэксту, паэта Міхаіла Пляцкоўскага,
Ладамі сталі называць спеўныя квартэты й сэкстэты, пральныя машыны, прагулачныя вадаплавы, нарэшце, малалітражныя аўтамабілі. Але і гэта не ўсё: Ладамі сталі называць немаўлят.

Яшчэ адну папулярную мулерманаўскую песню круцілі на танцах. «А любовь-то есть, оказывается-а! Есть!» — з жарсцю выдыхаў спявак, і

заўсёднікі танцпляцовак хорам падпявалі: «Есть… на пузе шерсть!».
Згадвалі, праўда, і іншыя часткі цела.

Спявак часцяком з’яўляўся на эстрадзе з жонкай, спявачкай Веранікай Кругловай.

Іхны дуэт уяўляў гарманічны сімбіёз густога барытону і гарэзлівага сапрана. «Ла-ла-ла-ла; ля-ля-ля-ля-ля-ля», — лагодзіла слых сямейная пара, аднак спяваць ёй давялося нядоўга.

Нечакана Вадзім і Вераніка зьніклі з эфіру.
Надарылася гэта ў 1971 годзе. І самай яскравай праявай знікненьня стаўся перазапіс мулерманаўскай песні «Трус не играет в хоккей». Цяпер напярэдадні хакейных матчаў публіку ў палацах спорту вітаў аптымістычны голас Эдуарда Хіля. Усё сведчыла пра адно: дуэт падаўся на Захад.

Летась

выпадкова ўбачыў на тэлеэкране незнаёмага мужчыну сталага веку. Ён распавядаў, як працаваў таксістам у Нью-Ёрку, як падпрацоўваў спевамі ў кавярнях.
Нарэшце, на просьбу вядоўцы праграмы, падняўся з крэсла, заспяваў, і я, разам з тысячамі іншых гледачоў майго веку, прашаптаў: «Вадзім Мулерман».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0