Вось такую карціну давялося назіраць у Грэцыі, каля найвышэйшага горнага ланцуга краіны — міфічнага Алімпа, дзе цяпер нацыянальны парк. Беларускі трактар відавочна яшчэ служыць сваім грэчаскім гаспадарам.
Хуткасныя трактары МТЗ-5 МС магутнасцю ў 48 к.с. пачалі збіраць у Мінску ў 1959 годзе. Гэты экзэмпляр, які няблага захаваўся пасля 50 гадоў эксплуатацыі, можа быць найлепшай рэкламай МТЗ.