Забойства адбылося ў Аршанскім раёне. Двое пастухоў вырашылі знайсці выпіўку і пайшлі дадому да пенсіянераў. Адзін мужчына зайшоў у дом да 74-гадовай жанчыны, а другі чакаў яго на вуліцы. Калі пенсіянерка пачала крычаць, на дапамогу прыбег яе муж 1937 года нараджэння. Пастухі нанеслі мужчыну 9 нажавых раненняў, а яго жонцы — 22. Разам з тым, што яны вынеслі з хаты — 6 бутэлек віна і бензапілой, — мужчыны адправіліся на сваё працоўнае месца.

У дачыненні да пастухоў заведзеная крымінальная справа. Ім пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волi або пажыццёвае зняволенне.

Чаму менавіта ў гэтым доме яны шукалі спіртное, удакладняе следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?