Як паведаміла 23 ліпеня ў Мінску на прэзентацыі для журналістаў і прадстаўнікоў турыстычных кампаній намеснік кіраўніка Пекінскага камітэта па развіцці турызму Ванг Ю, гэта пытанне будзе ўзнята на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму 24 ліпеня.

Ванг Ю лічыць, што неабходна ўвесці бязвізавы рэжым «для стымулявання турыстычнага абмену». Яна паведаміла, што простая віза ў Кітай для турыстаў каштуе 30 долараў, тэрміновая — 60. Для яе атрымання неабходна мець запрашэнне кітайскага боку. Пры гэтым браніраванне гасцініцы не з’яўляецца ўмовай атрымання візы.

Паводле меркавання Ванг Ю, стымулам для турыстычнага абмену стала б адкрыццё прамых авіязносін паміж Пекінам і Мінскам.
Яна адзначыла, што за першае паўгоддзе гэтага года Пекін наведала 2 млн. замежных турыстаў, у тым ліку 90 тыс. — з Расіі. «На жаль, статыстыкі па беларускіх турыстах мы не маем», — сказала яна. Паводле слоў Ванг Ю, турыстычная галіна Кітая хутка развіваецца. Даходы, атрыманыя ад выязнога турызму, летась склалі 300 млрд. юаняў (47 млрд. долараў), ад уязнога — 5 млрд. долараў. На кожнага жыхара Кітая прыпадае прыкладна пяць турыстычных паездак у самой краіне і за мяжу.
У Пекіне размешчана прыкладна 200 славутых мясцін, больш як 7 тыс. помнікаў. Для турыстаў працуюць 598 гасцініц, у тым ліку 63 пяцізоркавыя і 127 чатырохзоркавыя.

Ванг Ю выказала гатоўнасць супрацоўнічаць з беларускімі тураператарамі для арганізацыі турыстычных паездак беларусаў у Кітай і кітайскіх турыстаў — у Беларусь.

Падчас візіту кітайскай дэлегацыі запланавана наведванне турыстычных аб’ектаў, у тым ліку Дудутак і «Лініі Сталіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?