24 ліпеня Мінскі гарадcкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне умоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.

Пакуль Васіль Парфянкоў застаецца на волі. Ён не затрыманы і будзе чакаць накіравання ў арыштны дом па месцы жыхарства ў адпаведнасці з заканадаўствам.

29 мая Васіль Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Мінска Сяргеем Бандарэнкам.

Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня. Падставай для гэтага стаў актыўны удзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён сярод іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам прэзідэнта пра памілаванне, паведамляе Радыё Свабода.

***

27-гадовы Парфянкоў — першы асуджаны па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. 17 лютага 2011 года суд Фрунзенскага раёна сталіцы прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Акрамя таго, Парфянкоў павінен быў выплаціць больш як 14 млн. рублёў за пабітае шкло дзвярэй у Доме ўрада падчас несанкцыянаванай акцыі апазіцыі.

Асуджаны адбываў пакаранне ў Аршанскай папраўчай калоніі. 11 жніўня 2011 года Парфянкоў быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0