14-разовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла ў фінале Алімпіяды расіянку Марыю Шарапаву з лікам 6:0, 6:1, стала другой тэнісісткай ў гісторыі, якая сабрала так званы кар'ерны Залаты Шлем, — выйграла за кар'еру ўсе тытулы «Вялікага шлема» і алімпійскае золата. Да гэтага часу падобнае атрымоўвалася толькі ў Штэфі Граф, чый Залаты Шлем быў да таго ж каляндарным (1988).

Глядзі таксама: Вікторыя Азаранка выйграла бронзу
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?