Развал сацыялістычнага лагера ў пачатку 1990-х даў двум дзясяткам краін шанец на незалежнае развіццё. Кожная з іх пайшла сваім шляхам.

Беларусь у 1994 абрала прэзідэнцкае кіраванне. Далей за год-два яна перайшла да аўтарытарызму і саюза з Расіяй. Беларускія ўлады апраўдваюць такі выбар «стабільнасцю» і «кіраванасцю».

Параўнальная з нашай краінай па колькасці насельніцтва Чэхія засталася парламенцкай рэспублікай. За 18 гадоў у гэтай краіне змянілася восем прэм’ер-міністраў.
У Беларусі ж усё ніяк не сыдзе з пасады першы прэзідэнт…
Чэхія пайшла шляхам Еўрасаюза. Краіна карыстаецца нацыянальнай, чэшскай мовай, увайшла ў НАТА і Шэнгенскую зону.
Тым часам Беларусь перажыла русіфікацыю, атрымала саюзную дзяржаву, расійскія датацыі, Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору.
Чаго дабіліся дзве славянскія нацыі за гэтыя 18 гадоў?
«Наша Ніва» параўноўвае асноўныя статыстычныя паказчыкі развіцця Беларусі і Чэхіі (статыстыка афіцыйная).

Чэхам удалося дасягнуць устойлівага курса нацыянальнай валюты. Ніякіх дэнамінацый ці дэвальвацый — мясцовая крона нават умацавалася да даляра за два дзесяцігоддзі. Нізкая стаўка рэфінансавання, станоўчае сальда замежнага гандлю — усё гэта дазваляе захоўваць парытэты ў эканоміцы.

Па многіх паказчыках наша краіна толькі цяпер, пасля 18 гадоў эканамічнага росту выйшла на той ўзровень, на якім Чэхія аказалася ў першыя гады рэформаў.
Свае $500 жыхары краіны атрымалі яшчэ ў канцы 1990-х. Цяпер столькі там атрымліваюць пенсіянеры… Нарэшце, толькі летась памер ВУП Беларусі ў даляравым эквіваленце дасягнуў узроўню ВУП Чэхіі ў 1995.

Адзіная лічба, па якой Беларусь нібыта выглядае больш выйгрышна, — занятасць насельніцтва. Аднак прычына тут перадусім у рознай методыцы падліку беспрацоўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?