Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на ўпраўленне культуры гарадскога выканаўчага камітэта.

Краязнаўцы прапанавалі былі чыноўнікам назвы Вярховіцкі парк (па назве ўрочышча і хутара) Старакурганны або Курганны парк (непадалёк пасярод спальнага раёна ацалелі курганы), а таксама Дворыцкі парк (хаты колішняй вёскі Дворышчы стаяць абапал парку дагэтуль).

Увесну гарадскія ўлады папрасілі мінчукоў прапанаваць свае варыянты. Раён і парк сфармаваліся ў 90-я гады. Тутэйшыя называюць парк Мухляй. Праўда, гэтаксама называюць свае зялёныя зоны жыхары вуліц Харкаўскай і Волаха.

Заўвагі мінчукоў да прапанаванай назвы будуць цягам двух тыдняў прымаць ва ўправе культуры Мінгарвыканкама па адрасе: вуліца Маякоўскага, 22, корпус 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?