«Шведскае пасольства атрымала пагрозы, накіраваныя на адрас шведаў па ўсёй Беларусі», -- напісана на шведскамоўным варыянце афіцыйнай старонкі пасольства ў інтэрнэце.

«У сувязі з апошнімі падзеямі, у тым ліку высылкай пасла Швецыі ў Беларусі, ёсць падставы для шведаў быць асабліва пільнымі і праяўляць асцярожнасць пры паездках і знаходжанні ў краіне», — гаворыцца ў паведамленні.

Пасольства рэкамендуе суайчыннікам у Беларусі пазбягаць выяўляць сябе як шведаў нацыянальнай сімволікай, адзеннем ці неяк іначай.

Гэта здарылася пасля нядаўняй высылкай шведскага пасла Стэфана Эрыксана, рашэння афіцыйнага Мінска адклікаць супрацоўнікаў свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва са Стакгольма, а таксама пасля пачатку прапагандысцкай кампаніі супраць Швецыі ў афіцыйных СМІ Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?