У вясковых крамах тавары для школьнікаў да навучальнага года можна набыць у абмен на здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю.
Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення гандлю Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Ларыса Казлова.

Сярод бонусаў, якія гандлёвыя арганізацыі Белкаапсаюза прапануюць пакупнікам у перыяд актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года, Ларыса Казлова таксама адзначыла сістэму зніжак. «Зніжкі даюцца ў 3–10% у залежнасці ад сумы набытых тавараў. Для маці-адзіночак, шматдзетных сем’яў, а таксама сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, зніжкі не залежаць ад сумы пакупкі і складаюць 10%. Акрамя таго, ёсць магчымасць набыць тавары з растэрміноўкай плацяжу да 3 ці 6 месяцаў без спагнання працэнтаў», — дадала начальнік упраўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?